У егіпецкіх пірамідах схаваная машына часу?



Навукоўцы лічаць, што ў падзямеллях егіпецкіх пірамід схаваны лабірынт часу.

89951713_piramiduy_Giza

Міжнародная група навукоўцаў мяркуе, што ў адной са старажытных пірамід у Егіпце існуе экстраардынарны лабірынт, створаны цывілізацыямі мінулага. Навукоўцы дапускаюць, што ў ім схаваная нейкая машына часу. На іх думку, яна ўяўляе сабой дзірку паміж паралельнымі мірамі – энергетычны партал. Праз год, у лістападзе 2016-га, у рамках глабальнага навуковага праекта плануецца прасканаваць усе Вялікія піраміды, паведамляе ren.tv.

Даследнікі з ЗША, Японіі і ЕЗ хочуць трапіць у памяшканні, якія схаваны пад пірамідамі. Ім трэба зразумець, наколькі глыбока сыходзяць сакрэтныя пакоі. Вялікія піраміды будуць вывучаны пры дапамозе касмічных прамянёў са штучных спадарожнікаў нашай планеты. Некаторыя асабліва аптымістычна настроеныя даследчыкі мяркуюць, што ў выпадку, калі загадка старажытных мегалітаў будзе, нарэшце, раскрытая, людзі змогуць перамяшчацца ў будучыню або мінулае.

Сенсацыйнае адкрыццё яшчэ ў другой палове ХХ стагоддзя зрабіў савецкі навуковец Мікалай Козыраў. На ягоную думку, мінулае, сучаснасць і будучыня існуюць адначасова. Гэта паралельныя светы. Межы паміж імі можна пераадолець, лічаць навукоўцы. У гэтай гіпотэзы ёсць яшчэ цэлы шэраг сур’ёзных доказаў.