У Флорыдзе паліцыя затрымала Уладзіміра Пуціна



На поўдні амерыканскага штату Флорыда паліцыя затрымала Уладзіміра Пуціна. Гэта абсалютны цёзка расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, толькі цёмнаскуры, паведамляе The Telegraph.

Паводле інфармацыі паліцыі мужчына дэбашырыў у супермаркеце гораду Уэст-Палм-Біч. Ён уварваўся ў маркет, стаў крычаць на супрацоўнікаў і адмовіўся пакідаць будынак. Пасля гэтага была выклікана паліцыя. Пуцін не падпарадкаваўся паліцэйскім, але тыя скруцілі яго і здолелі затрымаць.

У паліцыі выказалі меркаванне, што мужчына спазніўся на свой аўтобус, пасля чаго стаў паводзіць сябе неадэкватна. Праваахоўнікі адзначылі, што затрыманы Пуцін ня мае ніякага дачынення да кіраўніка расейскай дзяржавы. Выпадак жы выклікаў значны рэзананс у сацыяльных сетках.

Беларускае Радыё Рацыя, фота cbs12.com