У Ганцавічах спрабаваў пакончыць з сабой 12-гадовы хлопчык



Ганцавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце спробы суіцыду 12-гадовага школьніка.

Хуткая дапамога

Фота tut.by

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Берасцейскай вобласці Марына Дранькова, гэта адбылося 9 студзеня каля 20.30 у Ганцавічах у дзіцячым сацыяльным прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра.

Цяпер вучань 7-га класа адной з ганцавіцкіх школ знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні бальніцы ў Баранавічах.

Для высвятлення ўсіх акалічнасцяў здарэння апытваюцца выхаванцы прытулку і педагагічны калектыў.

Паводле адной з версій, нагодай таго, што здарылася, сталі асабістыя перажыванні з-за непадзеленых пачуццяў.

belapan.by