У Гарадзенскім гарнізоне загінуў салдат



6 верасня ў адной з вайсковых часцей Гарадзенскага гарнізона пад час чысткі зброі пасля выканання стрэльбаў на палігоне атрымаў раненне, несумяшчальнае з жыццём, вайсковец тэрміновай службы, паведаміла Міністэрства абароны.

Па гэтым факце праводзіцца праверка. З улікам атрыманых звестак будзе прынятае працэсуальнае рашэнне ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

„Міністэрства абароны выказвае спачуванне родным і блізкім ваеннаслужачага і акажа дапамогу ў адпаведнасці з заканадаўствам”, — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.

БелаПАН