У Гарадзенскім універсітэце на беларускую філалогію набрана ўсяго 15 чалавек



У Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце сёлетні набор на беларускую філалогію застаецца крытычна малым: 15 чалавек на бюджэт і 2 – на платнае навучанне.

Чаму такая малая лічба ўжо цягам апошніж гадоў у ВНУ, якая носіць імя Янкі Купалы, расказвае літаратарка, нядаўняя выкладчыца ўніверсітэту Ала Петрушкевіч:

– Гэта праблема, якая адлюстроўвае стан беларусікі, беларусістыкі ў нашым беларускім грамадстве, якое наогул беларускім не з’яўляецца. Чаго хацець, калі гэта незапатрабавана. Не патрэбныя спецыялісты. А нават, калі патрэбныя, тыя, хто заканчвае ўніверсітэт, адпрацоўваюць два гады ў школе і збягаюць. На рынку я бачу лепшых сваіх студэнтак, якія адпрацавалі два гады, закончыўшы беларусістыку. І яны больш не жадаюць працаваць.

Цяпер у Гарадзенскім універсітэце існуюць наступныя кірункі беларускай філалогіі: „літаратурна-рэдакцыйная дзейнасьць” і „справавая камунікацыя”. Такая малая колькасьць адпавядае планам падрыхтоўкі кадраў у школах, але не ўлічвае патрэбаў беларускай мовы ва ўсіх іншых сферах народнай гаспадаркі, мяркуюць выкладчыкі Гарадзенскага ВНУ.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Аналагічная сумная сітуацыя склалася і ў Берасьцейскім дзяржаўным універсітэце, пра што мы пісалі ўчора: http://www.racyja.com/hramadstva/nakolki-zapatrabavanaya-belaruskaya/