У гарадзенскую „Цудоўню” запрашаюць на сустрэчу са Змітром Вінчэўскім



Птушкі вакол нас. У гарадзенскай этна-краме “Цудоўня” адбудзецца сустрэча з арнітолагам, актывістам арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і рэдактарам сайту “Птушкі штодня” – Змітром Вінчэўскім.

На сустрэчы зможам шмат дазнацца пра птушак Гародні і ваколіцы гораду.

Зміцер Вінчэўскі:

– Гэтая сустрэча ладзіцца для таго, каб падтрымаць людзей, якім цікава прырода не з спажывецкага пункту гледжання – там грыбы, рыбалка, паляванне, а для тых, хто сапраўды хоча даведацца больш менавіта пра прыроду, якая існуе, канешне, не для чалавека і не для таго, каб задавольваць нейкія нашыя патрэбы, а для таго, каб даведацца, хто жыве навокал, як іх убачыць, як іх адрозніць ад іншых відаў

Сустрэча са Змітром Вінчэўскім адбудзецца 29 верасня а 19-й гадзіне і пройдзе напярэдадні Пан-Еўрапейскіх дзён назіранняў за птушкамі-2016, якія ў першую суботу і нядзелю кастрычніка маюць адбыцца  ў 40 краінах нашага кантыненту.

14238118

Каманда „Гарадзенскія United”, злева – Зміцер Вінчэўскі.

Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота з фэйсбука Зміцера Вінчэўскага.