Гарадзенцы абмеркавалі абарону Гародні ў 1939 годзе



У Гародні абмеркавалі падзеі гераічнай абароны гораду перад Саветамі ў 1939 годзе: хто бараніў, чым былі ўзброены гарадзенскія абаронцы, як разгортваліся падзеі напрацягу 20-23 верасня і як ўсталёўвалася Савецкая ўлада ў горадзе. Асноўным выступоўцам стаў даследчык антысавецкага супраціву, вядомы польскі і беларускі журналіст Анджэй Пачобут. Журналіст узгадаў успаміны Піліпа Пестрака, які быў сведкам тых падзей, польскія ўспаміны і згадкі з савецкіх архіваў.

Анджэй Пачобут узгадаў, што сама абарона гораду была вельмі спантанічнай:

Таму што такога плану на выпадак вайны з Саветамі не было. Польская дзяржава была абсалютна не падрыхтаваная да таго, што прыйдзецца змагацца з двума таталітарнымі рэжымамі адразу. Гэта было спантанічнае рашэнне. Гэта разуменне таго, што ўжо ўсё вырашана, і ідзе барацьба толькі выключна за свой гонар.

Тадэуш Гавін: – Людзі баранілі Гародню і ўвогуле абаранялі паўночна-усходнія тэрыторыі Польшчы з надзеяй, што будзе перамога. Хаця там было ўжо відавочна, што на захадзе вайна прайграна. Але ніхто не спадзяваўся, што будзе акупацыя і такая жорсткая акупацыя. Што столькі людзей загіне. Дзясяткі тысяч людзей будзе вывезена ў Сібір і Казахстан.

Удзельнік абмеркавання: – Гарадзенцы падзяляюцца зараз на тых, каму гэта патрэбна і каму не патрэбна. Большай частцы гэта не патрэбна і не цікава. Гэта можа быць цікава, я лічу, толькі людзям з гістарычным складам розуму, або тым, хто гэтым цікавіцца.

Сустрэча была арганізавана „Гарадзенская бібліятэка” разам з „Асамблеяй Няўрадавых Арганізацый”.

Беларускае Радыё Рацыя