У Гародні адбылася прэзентацыя праектаў ад Generation.by



У Гародні адбылася прэзентацыя праектаў ад Generation.by – інфармацыйнага рэсурсу пра жыццё і прыгоды маладых людзей, якія нарадзіліся ў 80-90 гадах 20-га стагоддзя.

IMG_7258-1

“Акрамя таго, былі прэзентаваныя арт-праекты творчай супольнасці Generation.by – як прыклады сацыяльнай і медыя-актыўнасці, а таксама індывідуальныя праекты менскай ілюстратаркі Волі Кузьміч:

– Generation.by – творчая група, якая робіць сайт. Гэта моладзевы праект, які змяшчае розныя артыкулы і мультфільмы – пра моладзь і ад імя моладзі. Людзі апантаныя тым, што робяць. Мы робім не толькі медыя-праекты, але і розныя арт-праекты- вулічныя інсталяцыі і анімацы рознага кшталту. 

Таксама гарадзенцы пабачылі праекты, якія ўжо вядомыя не толькі ў Беларусі, але і па-за яе межамі.

Напрыклад, праект “Як чуецца, так і малюецца” – серыя ілюстрацый пра адметнасці беларускай мовы, якая атрымала першае месца на фестывалі Adnak, і разыйшлася па Беларусі ў тысячах друкаваных экземпляраў.

Беларускае Радыё Рацыя