У Гародні адбылося масавае забойства сабак



У Гародні адбылося масавае забойства беспрытульных сабак, якія ўтрымліваюцца на тэрыторыі ўчастка №4 па адлову і ўтрыманню безнаглядных жывёл на прадпрыемстве “Спецаўтагаспадарка”.

prytulak6

Валанцёры паведамілі, што з ініцыятывы адміністрацыі прадпрыемства пяць сабак, сярод якіх былі і шчанюкі, зліквідаваныя метадам усыплення:

– Яны былі стэрылізаваныя, былі цалкам здаровыя. Я не магу сказаць, што не хапала месцаў для жывёл таму, што былі свабодныя вальеры, а прычыну нам так і не паведамілі. Проста ў адзін дзень прыйшлі, а жывёл не было.

– Калі мне паведамілі пра тое, што ўсыпілі пяць сабак – трох вялікіх і трох шчанюкоў. Я ўвогуле як ні свая хадзіла, у мяне проста шок. Яны былі нармальныя, добрыя сабакі. Я не разумею, чаму іх усыпілі?

– Я не бачу тады сэнсу нашай працы, сабакі якіх усыпілі былі стэрылізаваныя, адаптаваныя – гэта была праца не аднаго дня. Мне шкада жывёл, шкада працы, яны не агрэсіўныя, яны не небяспечныя для грамадства, іх у прынцыпе можна было аддаць людзям.

Адміністрацыя гарадзенскага прадпрыемства “Спецаўтагаспадарка” адмаўляецца каментаваць інцындэнт, спасылаючыся на ўнутраныя інструкцыі. У той жа час факт наяўнасці масавага забойства жывёлаў кіраўніцтва прадпрыемства не адмаўляе.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня