У Гародні адбыўся вэбінар з журналісткай са Швецыі



Прадстаўнікі гарадзенскай суполкі Беларускай асацыяцыі журналістаў прынялі ўдзел ў вэбінары з дасведчанай шведскай журналісткай-фрылансеркай Жазэфінай Улевік.

Сустрэча складаўся з двух частак, у першай Жазэфіна адказала на раней зададзеныя пытанні, а ў другой – прыняла ўдзел у відэадыскусіі.

Пра сустрэчу распавядае сябра рады Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Клікуноў:

– У працы БАЖ са сваімі новымі сябрамі гэта ў прынцыпе новы фармат – вэбінары з онлайн скайп-канферэнцыі. Па сутнасці мы пачалі гэты кірунак, ён неверагодна важны на мой погляд, асабліва для працы з рэгіёнамі, таксама для абмену досведам, ведамі з міжнароднымі экспертамі.

На думку кіраўніцы Гарадзенскай суполкі БАЖ Юліі Катаржынскай, такія сустрэчы дазваляюць абмяняцца досведам з фрылансерамі:

– Мы вучымся фрылансу ад нашых шведскіх калег, але тут паўстае пытанне, што ў нас няма этыкі, і ў нас не разумеюць, што такое фрыланс па-сапраўднаму. Фрыланс – гэта не проста вольны журналіст, які працуе на некалькі рэдакцый, гэта чалавек, які мусіць есці, які мусіць зарабляць, які можа хварэць. У нас яшчэ рэдакцыі да гэтага не прывучаныя.

Апроч гарадзенцаў у сустрэчы прынялі ўдзел журналісты з Глыбокага і галоўным офісу БАЖ у Менску.

Па словах Андрэя Клікунова падобные сустрэчы са шведскімі экспертамі будуць працягвацца.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня