У Гародні адкрылі першы ў краіне мульціцэнтр (фота)



Сабраць робата, надрукаваць мадэль на 3D-прынтары, вывучыць замежную мову і навучыцца граць на 48 музычных інструментах змогуць жыхары Гародні.

img_6430_euhal

У чацвер, 17 снежня, у першым у краіне адукацыйным цэнтры „Совушка” на вуліцы Савецкай, 25 адкрыліся восем унікальных лабараторыяў, паведамляе Еўрарадыё.

Інтэрактыўны мульціцэнтр размясціўся на базе дзіцячага філіяла Гарадзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Карскага. Яго абсталявалі камп’ютарамі, электроннымі панэлямі, планшэтамі, 3D-друкаркай, музычнымі і гульнявымі прыстаўкамі. У буднія дні там будуць вучыцца школьнікі і студэнты, у выхадныя — бацькі з дашкалятамі. Графік першых наведванняў сфармуюць ўжо ў студзені.

Агулам у мульціцэнтры створана восем лабараторый па ізраільскіх і польскіх тэхналогіях. Там можна вывучаць розныя механізмы і робататэхніку, арганізм чалавека, гуляць на некалькіх дзясятках музычных інструментаў, самастойна пісаць музыку і здымаць фільмы, вывучаць замежныя мовы. Каб сюды маглі прыйсці дзеці з абмежаванымі магчымасцямі у будынку зрабілі спецыяльны пад’ёмнік. Плануецца, што кожны год там змогуць вучыцца некалькі тысяч дзяцей і падлеткаў.

Мульціцэнтр створаны ў рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва „Польшча — Беларусь — Украіна 2007-2013 гг.”. Аналагічны цэнтр навукі і тэхналогій гэтай восенню адкрылі у Сувалках. На рэалізацыю ўсяго праекта ў Польшчы і Беларусі патрацілі больш за 1,1 млн еўра.

img6420eu

img6428eu

img6433eu

img6467eu

img6474eu

img6521eu

img6554eu

Фота: Еўрарадыё