У Гародні адкрыўся роварны сезон



Некалькі сотняў раварыстаў у суправаджэнні аўта-інспектараў пад маячкі і сірэны праехалі каля 20-ці кіламетраў па вуліцах гораду.

Як заўважае адзін з актывістаў грамадзкай арганізацыі “ВелаГродна” Аляксандар Фядотаў, людзі ехалі і пад дождж, і пад град са снегам:

 – Думалі, што надвор’е напалохае ўдзельнікаў, але людзей аказалася больш, чым мы думалі.

Завяршылася свята аматараў роварнага руху ў лесапарку “Пышкі”. Там, удзельнікаў чакаў канцэрт і конкурсы.

 Беларускае Радыё Рацыя