У Гародні адкрыўся Цэнтр рамёстваў „Спадчына”



У Гародні на рагу вуліцаў Рэйманта ды Астроўскага адкрыўся Цэнтр рамёстваў “Спадчына”. Вынік некалькіх гадоў сумеснай працы інвестыцыйнага транспамежнага праекта Латвіі ды Беларусі дазволіў мясцовым майстрам мець сваю пляцоўку для папулярызацыі сваёй дзейнасці. Кажа адзін з суаўтараў сумеснага праекта “Цэнтр рамёстваў” прафесар Вячаслаў Швед:

– Праект рыхтаваўся, калі была ініцыятыўная група, у якую і я ўваходзіў, знайшлі партнёра ў Латвіі і задумалі стварыць такі рамесніцкі цэнтр, а латышы – аднавіць сваю Даўгаўвпілскую крэпасць, Дзвінскую, як яна ў расейскі час называлася. І тое, што было задумана, яно паціху ажыццяўлялася, у 2013-2014 гадах, 14-ы год быў найбольш актыўным, потым праект трошкі перанеслі ў сувязі з фінансавымі праблемамі.

Тут, на вуліцы Рэйманта, 12 плануецца ладзіць фэсты народных майстроў. Цэнтр рамёстваў будзе ўключаны ў турыстычныя маршруты па Гародні.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.