У Гародні адслужылі паніхіду па Нілу Гілевічу



У Свята-Пакроўскім кафедральным саборы Гародні прайшла паніхіда на спачын душы народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча. Значнасьць ягонай асобы для Беларусі, яе мовы, культуры велізарная. Гарадзенцы прыйшлі пакланіцца і памаліцца за апошняга Народнага паэта Беларусі.

panichida1

Святары праваслаўнай епархіі прынялі рашэньне правесьці памінальную службу ў дзень пахавання. Кажа настаяцель сабора айцец Георгій Рой:

– На жаль, у нас няма магчымасці быць сёння ў Менску ў Петрапаўлаўскім саборы. Таму мы молімся ў Гародні. Для памяці няма адлегласці. Для Бога няма такога панятка як час. Ніл Сямёнавіч Гілевіч перайшоў у вечнасць. Бог – той, хто стварае гэтую вечнасць. Праз яго мы пераадольваем не толькі адлегласць і час, але і саму сьмерць.

Паніхіду адслужылі пяць сьвятароў. Гарадзенцы ўдзячныя, што Царква ў такі сумны для Беларусі дзень разам з беларускім грамадствам, творчай інтэлігенцыяй.

P1220626

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара