У Гародні адзначаюць 90-годдзе акадэміка Юрыя Астроўскага



Дзевяноста гадоў таму нарадзіўся акадэмік Юрый Астроўскі – заснавальнік інстытута біяхіміі ў Гародні. Арганізацыйныя і навуковыя здольнасці спалучаліся ў яго з глыбокім патрыятызмам і руплівасцю да беларушчыны. Кажа ягоны былы вучань, прафесар Андрэй Майсёнак:

– У 1965 годзе ён абараніў доктарскую дысертацыю, стаў прафесарам. Яму гэта дазволіла ў 1970 годзе ўпершыню адкрыць у Гародні акадэмічную ўстанову. Гэта стаў аддзел рэгуляцыі абмену рэчываў Акадэміі Навук Беларусі. Яшчэ ў часы перабудовы ён вельмі непакоіўся, як грамадзянін, як вучоны, праблемай алкагалізацыі насельніцтва. Ён падняў на навуковым узроўні новую тэорыю прафілактыкі алкагалізму. І лячэння, і прафілактыкі. І больш таго, зрабілі ў Гародні філіял наркацэнтра Акадэміі медычных навук Савецкага Саюза.

Юры Астроўскі змагаўся за прафілактыку і лячэнне наступстваў Чарнобыльскага радыяцыйнага забруджвання Беларусі. Да канца жыцця заставаўся актыўным на грамадскай ніве. Пахаваны акадэмік ў Гародні.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя