У Гародні адзначылі дзень народзінаў Ларысы Геніюш



У Каложскай царкве прайшоў малебен за беларускую паэтку, а пасля ўдзельнікі былі запрошаны ў бібліятэку імя Ларысы Геніюш.

P1230874

Гэтая бібліятэка нядаўна паўстала ў храмавым комплексе праваслаўнай Царквы побач з Каложай. Каля трох дзясяткаў шанавальнікаў творчасці і грамадскага подзвігу Ларысы і Янкі Геніюшаў згадалі іх добрым словам.

P1230889

Літаратарка Данута Бічэль, якая часта прыязджала да сям’і Геніюшаў у Зэльву, згадвае:

– Святкі іхнія былі светлыя, святыя і прыгожыя. Калі я ўпершыню ўбачыла іх, я прыліпла да іх, як той ліст.  Я зразумела, што гэта маё месца. Не думайце, што гэта было так проста. 

Гэтая сустрэча літаратарамі названая „Першымі Геніюшаўскімі чытаньнямі”, якія плануецца праводзіць штогод у дзень народзінаў паэткі.

P1230900

Песьні на словы Геніюш выканалі Вальжына Цярэшчанка і Таццяна Грыневіч. Дах для мерапрыемства літаратарам даў прыход Каложскай царквы на чале з айцом Аляксандрам Балоннікавым.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара