У Гародні фэст настольных гульняў



На два дні, 24 і 25 кастрычніка, Гародня стала цэнтрам настольных гульняў, у моладзевым цэнтры „Галактыка” праходзіць фэст „ГульняКУБ”.

gulnia45

На адкрыцці мерапрыемства гарадзенцаў сустракала каманда аніматараў, якія былі апранутыя ў стылі стымпанк, а прадстаўнікі тэатра пластыкі і пантамімы „Амальгама” адкрывалі дзверы кожнаму наведніку. На фэсце гульняў прадстаўлена каля сотні настолак.

Кажа адзін з арганізатараў Антон Янкоўскі:

– Можа быць гульня не толькі дома за камп’ютарам, гульня можа быць паўсюль, і на вуліцы ў парку, і недзе яшчэ. Можна гуляць у настолкі, гуляць у футбол, гуляць ва ўсё, што хочацца. Гуляць могуць не толькі дзеці, але і дарослыя.

Кожнаму наведніку можа быць цікава свая пляцоўка: гульні і студыі для дзетак ад 3 год і вышэй, а дарослых увечары чакае вогненае шоў ад вулічнага тэатра „Ergo bibamus”.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня