У Гародні хочуць рэканструяваць пажарную каланчу



Старадаўнюю пажарную каланчу ў Гародні маюць намер рэканструяваць за сродкі трансгранічнага праекта. Пра гэта паведаміў журналістам першы намеснік начальніка Гарадзенскага абласнога ўпраўлення МНС Валерый Рудольф, адказваючы на ​​пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

jendvfliegi

Гарадзенскія ратавальнікі маюць намер знайсці сродкі для рэканструкцыі помніка архітэктуры пачатку XX стагоддзя. Сумесна з калегамі з Беластока Гарадзенскае абласное ўпраўленне МНС рыхтуе заяўку для ўдзелу ў конкурсе праграмы міжнароднай тэхнічнай дапамогі „Польшча-Беларусь-Украіна” на 2014-2020 гады.

Праект рэканструкцыі вежы зроблены даўно, яго плануецца дапрацаваць з улікам патрабаванняў часу. Плануецца ўмацаваць вежу і зрабіць яе даступнай для масавага наведвання (сёння старыя драўляныя прыступкі не дазваляюць пускаць усіх жадаючых). Маштабнае абнаўленне павінна ўключыць археалагічныя раскопкі, ачыстку цэглы на фасадзе, рэстаўрацыю назіральнай пляцоўкі, умацаванне карнізаў, аднаўленне выратавальнага лаза і інш. Знешні выгляд вежы застанецца ранейшым.

Польскія калегі хочуць рэстаўраваць каланчу – сястру гарадзенскай вежы ў Беластоку, яна не эксплуатуецца.

Фота grodnonews.by і grodno.in