У Гародні не хапае стаянак для прыватных аўто



Праблема аўтастаянак ў спальных раёнах Гародні надзвычай вострая. Камунальнікі, якія абслугоўваюць дамы, асабліва не цікавяцца санітарным станам двароў, калі яны застаўлены машынамі.

IMG_5099

Жыхар вуліцы Ліможа ў Гародні Андрэй так ацэньвае сітуацыю ў двары, дзе ён пражывае.

– Месцаў для машын у двары значна менш, чым у людзей аўтамабіляў. Фактычна на адну сям’ю прыходзіцца адзін аўтамабіль. Побач стаянак няма, машыну няма дзе ставіць, але ёсць плошчы, якія не выкарыстоўваюцца, як, напрыклад, гэты газон, які камунальнікі разы два на год перакапваюць. Зялёным ён фактычна ніколі не быў. Была спроба яго азеляніць, але яна скончылася нічым.

За тое, каб на гэтым кавалку зямлі зрабіць стаянку, жыхары шэрагу дамоў плануюць сабраць подпісы і накіраваць у камунальныя службы.

Кожны другі жыхар Гарадзеншчыны мае аўтамабіль, што робіць Панямонне лідарам па колькасці прыватных аўтамабіляў.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара