У Гародні пачынае працу візавы цэнтр



Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Гародні адкрывае візавы цэнтр. Праца візавага цэнтра павінна значна спрасціць як працэдуру падачы дакумантаў, так і атрыманне візы жыхарамі Прынёмання, – лічаць польскія дыпламаты. Як зазначае консул Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гародні Збігнеў Прухняк, пасля адкрыцця візавага цэнтра застанецца і магчымасць атрымання візы непасрэдна ў консульстве:

– Адкрыццё центра не паўплывае на магчымасць атрымання візы непасрэдна ў польскіх консульскіх установах, акрэдытаваных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па папярэдняй рэгістрацыі ў сістэме “konsulat”.

Працу польскага візавага цэнтра ў Гародні забяспечвае кампанія VFS Global, якая займаецца візавым пасярэдніцтвам у 49 краінах свету.

Беларускае Радыё Рацыя