У Гародні падалі заяву на „Народны сход”



Заява на правядзенне „Народнага сходу” пададзена ў Гарадзенскі гарадскі выканаўчы камітэт Сяргеем Верамеенкам, Анатолем Мышкевічам і Вадзімам Саранчуковым.

Сябры дэмакратычных партый падалі заяўку ад імя фізічных асоб, таму спадзяюцца, што ўлады пойдуць на абяцаны „дыялог” з народам, дазволіўшы яго ў адным з трох заяўленых месцаў 26-га красавіка. Кажа Сяргей Верамеенка:

– Заяўляем для правядзення “Народнага схода” тры месцы. Першае, гэта актавая зала гарвыканкама. Другая пляцоўка, гэта Румлёўскі парк. Трэцяя, гэта Каложскі парк. Лепш за ўсё было б, каб нам дазволілі ў залі гарвыканкама. 15-га сакавіка намесніца старшыні гарвыканкама запрашала людзей на абмеркаванне праблем, таму хочам зараз выкарыстаць яе прапанову.

Заяўнікі плануюць узняць усе сацыяльна-эканамічныя ды палітычныя праблемы на “Народным сходзе”, з якімі штодня сутыкаюцца гарадзенцы. А такіх праблем, на думку заяўнікаў, вельмі шмат.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня