У Гародні падвялі вынікі грамадскай кампаніі “Права выбару”



Рэгіянальныя прадстаўнікі кампанні прадставілі аналіз выбараў. Паводле прысутных, наяўнасць назіральнікаў на выбарчых участкаў дазволіла атрымаць статыстыку па колькасці грамадзян, якія прагаласавалі.

p1240266

Кажа каардынатар “Права выбару” па Гарадзеншчыне Сяргей Верамеенка:

Я думаю, што мы максімальна прымушалі ўладу і ўчастковыя камісіі рабіць усё паводле заканадаўства. А рабіць усё паводле закона, як аказваецца, яны незаўсёды ведаюць як: робяць так, як ім сказалі. Вось гэтая піраміда дзейнічае менавіта так. Калі мы, напрыклад, дастаём кодэкс і паказваем, што насамрэч трэба рабіць вось так і правільна ёсць менавіта так, то яны здзіўляюцца. З мінусаў – некаторыя ўчасткі не былі гатовыя да падліку галасоў, там насамрэч перамагаў праўладны дэпутат.

На выніковую сустрэчу прыехалі госці з Менска і рэгіянальныя актывісты кампаніі “Права Выбару – 2016”. Падобныя сустрэчы праходзяць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара