У Гародні паказалі фільм „Ровары супраць машын”



Першы ў Беларусі паказ фільма „Ровары супраць машын” адбыўся ў гарадзенскім „Доме 46”.

p8

Фільм, прысвечаны барацьбе актывістаў роварнага руху, прывезлі ў Гародню два вандроўнікі, якія падарожнічаюць на ровары па Еўропе.

Пра прагляд фільма распавядаюць гарадзенскія роварныя актывісты:

– Вельмі важны фільм, сапраўды я лічу, што грамадскасці варта ўлічваць інтарэсы ўсіх удзельнікаў руху. Таксама пытанні экалогіі  падымаюцца ў гэтым фільме.

– Такія фільмы вельмі патрэбныя гарадзенцам, яны паказваюць, што на самой справе можна нешта змяніць, а не ездзіць, як мы ездзім па бардзюрах, адбіваем сабе “пятую кропку”, псуючы нашыя клёвыя ровары.

– Самае важнае, вартае на маю думку ў гэтым фільме ідэя таго, што роварныя актывісты з усяго свету спрабуюць змяніць горад, зрабіць яго больш прывабным для роварнага руху. І ў фінале ў іх нешта ўсё ж такі атрымліваецца.     

Паказ фільма ў Гародні быў арганізаваны пры падтрымцы прыватнай установы „Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых „Студыя карысных кампетэнцый”, грамадскага аб’яднання раварыстаў „ВелаГродна” і творчай прасторы „ДОМ46”. Пасля фільма гарадзенцы абмеркавалі праблемы роварнага руху ў горадзе.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня