У Гародні прадставілі гадавік Цэнтра беларускіх студыяў



Гэтае выданне можна назваць выданнем выгнаных гісторыкаў. Сярод аўтараў Тацяна Касатая і Алесь Краўцэвіч, Алесь Смалянчук да Іна Соркіна, ды іншыя гісторыкі, якія па розных прычынах былі вымушаныя пакінуць Купалаўскі ўніверсітэт Гародні. Пра выданне распавядае яго рэдактар гісторык і археолаг Генадзь Семянчук:

— Абавязкова будуць рубрыкі Маладыя навукоўцы, Крыніцы, а таксама Дыскусіі і Рэцэнзіі. Калі гаварыць пра тэматыку, то натуральна, што структура на тэматыку ўплываць не будзе, а тэматыка будзе ўплываць на структуру. Пераважна гэта будзе прэзентацыя менавіта нацыянальнай беларускай гістарыяграфіі і гістарыясофіі.

Апроч гісторыкаў ў выданні прадстаўлены артыкул Тадэвуша Гавіна, пачэснага старшыні Саюза Палякаў на Беларусі. Прэзентацыя адбывалася ў Гародні, у Цэнтры гарадскога жыцця.

Беларускае Радыё Рацыя