У Гародні прадставілі праект “Тваё заўтра”



Праект для моладзі,  што мае еўрапейскую адукацыю, прэзентавалі ў Гародні ў цэнтры “Трэці Сектар”. Гэты праект агенства “Тваё заўтра”, якое з’яўляецца пляцоўкай для камунікацыі паміж бізнесам і людзьмі, што вяртаюцца ў Беларусь з еўрапейскай адукацыяй.

z4

Кажа каардынатарка праекта Наталля Літвіненка:

– У нейкі момант супрацоўнікі камітэту “Салідарнасць” зразумелі, што яны вельмі шмат дапамагалі моладзі атрымаць адукацыю за мяжой, але вяртаючыся на Радзіму  маладзёны маюць складанасці з працаўладкаваннем. На дзяржаўных пасадах яны ўвогуле не могуць знайсці працу, але і прыватны бізнес іх не заўсёды хоча прымаць на працу.

Прэзентацыя гэтай пляцоўкі і яе старонкі ў інтэрнэце будзе адбывацца цягам бліжэйшых 2-х месяцаў і ў іншых гарадах Беларусі і скончыцца ў канцы верасня вялікай сустрэчай ў Менску.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня