У Гародні прайшла акцыя “Ружовая стужка”



На гарадзенскай Савецкай плошчы адбылася акцыя да дня барацьбы з ракам малочнай залозы, які адзначаецца ва ўсім свеце 1 кастрычніка. Было запалена 400 знічак выкладзеных у выглядзе стужкі і на будынку Палаца тэкстыльшчыкаў з’явілася вялікая ружовая стужка. Пра акцыю распавядае кіраўнік гарадзенскага дзіцячага хоспіса Вольга Шульга:

— Трэба нам казаць пра тое, што анкалогія — гэта такое захворванне, якое патрабуе ўвагі грамадства, бо ў іншых хваробах медыцына і дактары могуць зрабіць вельмі шмат, в вось анкалогія першай і другой ступені патрабуе пэўнай анкалагічнай насцярожанасці ў грамадзянаў. Вельмі многа фактараў у анкалагічных захворваннях залежыць ад людзей, таму мы заклікаем усіх, каб мы разам прыкладалі намаганні да зніжэння статыстык гэтага захворвання. 

Арганізатары акцыі — гэта дзіцячы і дарослы хоспісы, а таксама гарадзенскія паліклінікі. Адмыслова да гэтага дня ў Гародні на Замкавай, 13 пройдзе сустрэча,  на якую запрошаны лекары з усёй Беларусі, і можна прайсці кансультацыю ў спецыяліста.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня