У Гародні прайшла акцыя супраць абортаў



Аўтамотапрабег супраць абортаў прайшоў у Гародні. Інфармацыйная акцыя прайшла ў межах трэцяга дабрачыннага марафону “Пятнаццаць дзён у абарону жыцця і сям’і”.

Як зазначае кіраўніца цэнтра “РадзіМА” Марына Валачкова, галоўная мэта акцыі – паспрыяць змяншэнню колькасці забойстваў ненароджаных дзяцей:

Заклікаем народ, заклікаем маму і тату прыслухацца да слоў на нашых білбордах. “Мамачка, мне ўжо 21 дзень. У мяне ўжо б’ецца сэрца… Спыніся, падумай сэрцам! Не рабі аборту! Я буду радаваць цябе”.

Дабрачынны марафон у абарону жыцця і сям’і завершыцца ў Гародні 1 чэрвеня. У гэты дзень пройдуць заключныя мерапрыемствы акцыі: духоўна-асветніцкія размовы, лекцыі і кансультацыі лекараў. Акцыя арганізуецца дзякуючы Гарадзенскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы і Цэнтру абароны жыцця і сям’і “РадзіМа”.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня