У Гародні прайшла сустрэча з урбаністам Зміцерам Бібікавым



Гарадзенцы мелі магчымасць сустрэцца з прадстаўніком менскай урбаністычнай школы Зміцерам Бібікавым.

Зміцер Бібікаў

Гісторыя ўрбаністыкі, стварэнне гарадскіх супольнасцяў у 60-я гады ХХ стагоддзя, сучасная сітуацыя ў праблемах гарадоў Беларусі і бліжэйшых суседзяў – гэта толькі некалькі аспектаў пра якія распавёў Зміцер гарадзенцам.

Пра змены ў гарадскім асяроддзі, а таксама навошта патрэбна ўрбаністыка, Зміцер Бібікаў распавёў нашаму радыё:

– Зараз цікавяцца гарадамі – гэта не проста нейкі дзіўнаваты погляд, а насамрэч вельмі неабходна, бо тое чаму нас вучыць глабальная гісторыя ўрбаністыкі, глабальная гісторыя гарадоў – гэта пераход на іншы ўзровень якасці, які патрэбны нашым гарадам. Ён проста немагчымы без удзелу жыхароў – гэта не з’яўляецца нейкім такім праблемным момантам з таго пункту гледжання, што гэта супраць улады.

Гарадзенцы на сустрэчы падзяліліся тымі праблемамі, што існуюць у іх дварах і горадзе, таксама сустрэча пачала цыкл, які ладзіць таварыства „Зялёная сетка”. Наступная сустрэча зацікаўленых пройдзе ў красавіку і будзе прысвечана гарадскому транспарту.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня