У Гародні прайшлі ўрачыстасці з нагоды Дня Перамогі



Каля „Кургана Славы” ў Гародні прайшлі ўрачыстасці і парад вайсковай тэхнікі.

P1200392

Кажа адна з удзельніц, якая прыйшла на святкаванне:

– На конт перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ёсць розныя меркаванні, ёсць пэўныя спекуляцыі на гэтую тэму з боку дзяржавы, але ж нягледзячы на гэта мы, як пакаленне, якое нарадзіліся пасля вайны, павінны дзякаваць гэтым людзям. Нягледзячы на тое, што яны былі савецкімі ці несавецкімі жаўнерамі, яны годныя таго, каб людзі памяталі пра тое, што яны зрабілі.

На мерапрыемства сабралося некалькі тысяч чалавек з кветкамі, сцягамі ды балонікамі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня