У Гародні прапаноўваюць пазначыць старыя назвы вуліц



Гарадзенскі гісторык прапануе ўзгадаць гістарычныя назвы вуліц горада. Аляксандр Перагудаў прапануе на вуліцах у цэнтры Гародні напісаць, як яны называліся ў розныя часы. Перагудаў кажа, што падобную ініцыятыву ўжо рэалізавалі ў Менску ды іншых гарадах:

– Я лічу, што гэта можа быць карысна гарадзенцам для вяртання гістарычнай памяці, дзеля вывучэння гісторыі роднага горада. Бо старыя назвы заўсёды мелі падставу і могуць шмат аб чым распавесці – якой прафесіі жылі тут гараджане, у бок якога горада вяла гэтая вуліца, якой вёскі. Таму я лічу, што гэта будзе цікава і гараджанам, і турыстам, бо змогуць шмат новага даведацца пра горад.

Гісторык Аляксандр Перагудаў вядомы сваімі пректамі-перформансамі. Яго акцыя па паказе дзеячоў беларускай культуры 20-га стагоддзя ў вопратцы 21-га стагоддзя выклікала вялікі рэзананс у сацыяльных сетках. Ён таксама падлічыў усе знакі ды сімвалы на старажытнай Каложы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота bydzma.by