У Гародні працуе роварная «Кухня»



У адным з гаражных каааператываў амаль у цэнтры горада адкрылася «ВелаКухня»: месца, дзе без грошай можна адрамантаваць свой ровар. Гэтую кропку адкрылі актывісты гарадзенскага роварнага руху. Адзін з іх аддаў гараж сваіх бацькоў, а іншыя — ахвяруюць свой час у якасці валанцёраў.

Чым цікавае такое месца, распавёў адзін з арганізатараў «ВелаКухні»:

— Ідея ўзнікла з таго, то мы пастаянна катаемся з менчукамі, з «Велабаем», а ў іх ёсць такі гараж у Менску, а там яшчэ і пракат «Добры ровар», гараж №38, дык там таксама нешта накшталт бясплатнай майстэрні.

— Гэта аб’ядноўвае раварыстаў горада, каб яны не былі адасобленыя, а збіраліся ў нейкія калектывы, бо хочацца аб′яднацца па інтарэсах, а ў вела-гараж чалавек можа прыехаць і адрамантаваць сваімі рукамі ўласны ровар.

— Падабаецца, што можна пагутарыць, бо тут шмат знаёмых людзей, і новых людзей, а новыя знаёмствы прыносяць станоўчыя эмоцыі.

— Для мяне гэта добрае адкрыццё і выдатна, што ёсць такое месца куды можна прыехаць, адрамантаваць сваімі сіламі, бо дома бывае, што ключа няма.

Некаторыя роварныя актывісты прыносяць у «Велакухню» часткі ад старых ровараў, крамы, што гандлююць дэталямі, дапамагаюць з некаторымі запчасткамі для ровараў. За некалькі тыдняў працы ў «Велакухню» наведалася некалькі сотняў гарадзенцаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня