У Гародні правялі акцыю салідарнасці з Пальчысам



У Гародні Беларуская хрысціянская дэмакратыя правяла акцыю ў падтрымку Эдуарда Пальчыса, заснавальніка сайта 1863х.com. Некалькі дзясяткаў чалавек падпісалі паштоўкі са словамі падтрымкі.

P1230686

Сяргей Верамеенка

Лідар гарадзенскіх хрысціянскіх дэмакратаў Сяргей Верамеенка кажа, што для палітычнага вязня Жодзінскай турмы важна адчуваць салідарнасць іншых людзей, што яго падтрымліваюць на волі не адзінкі, а тысячы:

– Натхніць іншых людзей падтрымаць яго, прапануем усім посціць у інтэрнэце інфармацыю з хэштэгам #джонтрымайся. Гэта чалавек якога я ведаю з інтэрнэта, мы асабіста не знаёмыя, я чытаў вельмі шмат матэрыялаў на яго сайце 1863x.com, мне было цікава чытаць. Мне вельмі падабалася менавіта тое, што ён пісаў па-расейску, што матэрыялы друкаваліся на расейскай мове, я лічу, што гэта больш зразумела для больш шырокай часткі насельніцтва не толькі ў Беларусі, але таксама ў Расеі.

Эдуард Пальчыс, які вядомы пад псеўданімам Джон Сільвер, быў затрыманы ў Расейскай Федэрацыі і экстрадаваны ў Беларусь. Супраць яго сфабрыкавана крымінальная справа за распальванне міжнацыянальнай варожасці.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня