У Гародні прэзентавалі кнігу „Фрыланс у мас-медыя: Швецыя – Беларусь”



У Гародню з прэзентацыяй кнігі пра працу фрылансенраў у Швецыі завіталі шведскія фрылансеры Мікаэль Бэрлінг і Фрыдрых Нэйман.

Арганізатарам сустрэчы была гарадзенская філія БАЖ і кампанія „За фрыланс”. Сустрэча сабрала ў Цэнтры гарадскога жыцця больш за два дзесяткі журналістаў.

Распавядае каардынатар кампаніі „За фрыланс” Андрусь Клікуноў:

– Прэзентацыя ў Гародні прайшла ў фармаце расповеда пра супрацу журналістаў-фрылансераў у Швецыі ў рамках адной арганізацыі. У Стакгольме існуе, як мы даведаліся, такі каворкінг журналістаў-фрылансераў, і больш за тое, такіх каворкінгаў там больш за тузін, у якія журналісты-фрылансеры прыходзяць па ўласнай волі, каб быць разам з калегамі.

Падчас сустрэчы беларускія і шведскія журналісты дзяліліся досведам і магчымасцю супрацы між дзвума краінамі і арганізацыямі.

На думку шведскіх жцрналістаў, праз некаторы час магчыма паўстануць некалькі супольных праектаў між шведскімі журналістамі і сябрамі БАЖ з Гародні і Менску.

Беларускае Радыё Рацыя