У Гародні пройдзе фэст настольных гульняў «ГульняКУБ»



header-center-2016

Фэст пройдзе 3-4 снежня. У праграме — прэзентацыі навінак, сустрэчы з цікавымі людзьмі і захапляльныя турніры. Распавядае арганізатар мерапрыемства – гарадзенец Антось Янкоўскі:

— Гэта добрая нагода сабрацца ў адным месцы для ўсіх тых, хто любіць настолькі, любіць весела пагуляць у вясёлай кампаніі, а па-другое, пазнаёміцца з нейкімі новымі гульнямі, новымі фірмамі. У нас будзе вялікай пляцоўка фірмы х Санкт-Пецярбурга, якая толькі нядаўна выйшла на беларускі рынак. Гэта вельмі добрая нагода таксама для тых, хто ніколі не гуляў у гульні, прыйсці і пазнаёміцца. І зразумець, што гэта не толькі шашкі, шахматы, мафія і манаполія, а вялізная колькасць гульняў, як вясёлых, так і стратэгічных.    

Гэтым разам фестываль пераехаў у самы цэнтр горада –месцам правядзення стане моладзевы цэнтр «Гродна» на вуліцы Савецкай. Арганізатары абяцаюць удзельнікам вялікую колькасць неспадзяванак.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня