У Гародні пройдзе флэшмоб да Дня Інвалідаў



Новы фармат бачання міжнароднага інфармацыйнага Дня людзей з інваліднасцю адбудзецца ў Гародні. 3 снежня да Міжнароднага дня інвалідаў Гарадзенскі дзіцячы хоспіс запускае маштабную акцыю – серыю флэшмобаў « Падай руку дапамогі ». Акцыя будзе праходзіць да канца навучальнага года ва ўсіх школах нашага горада. Для ўдзелу ў першым стартавым флэшмобе прадстаўнікі хоспіса запрашаюць 140 гарачых сэрцаў выбудаваць лагатып дзіцячага хоспіса , які будзе сфатаграфаваны з вышыні птушынага палёту.

Пра ідэю мерапрыемства распавядае дырэктар гарадзенскага дзіцячага хоспіса Вольга Шульга:

– Вельмі важна дапамагаць людзям з інваліднасцю. Але гарадзенскі дзіцячы хоспіс лічыць, што важна сістэмна працаваць з грамадствам, а не рабіць гэта разава. У гэтым годзе мы запускаем маштабную інфармацыйную акцыю разам з аддзелам адукацыі Гарадзенскага гарвыканкама для ўсіх школ Гародні.

Наступнай акцыяй, што робяць валанцёры і падапечныя грамадскай дабрачыннай арганізацыі „Гарадзенскі дзіцячы хоспіс » стане сацыяльны мюзікл « Я – МЫ » . Мюзікл « Я – МЫ » прымеркаваны да двух Міжнародных дзён : 3 снежня лічыцца Днём людзей з інваліднасцю , 5 снежня – Днём валанцёраў. Мюзікл « Я – МЫ » – гэта другі вопыт пастаноўкі падобнага жанру, у 2014-м годзе мюзікл «Гадкае качаня » сабраў больш за 200 гледачоў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота TUT.BY