У Гародні пройдзе “Марш жыцця”



Каб ушанаваць Дзень памяці ахвяраў Халакоста гарадзенская габрэйская абшчына правядзе ў Гародні “Марш жыцця”, які пройдзе ў цэнтры горада 29 студзеня.

Прадстаўнікі абшчыны  плануюць , што да “Марша” далучацца дыпламаты, консульскія супрацоўнікі і прадстаўнікі адміністрацыі горада.

dav

Пра будучую акцыю распавядае Старшыня рады іўдэйскай рэлігійнай абшчыны Барыс Квяткоўскі:

– Свет адзначае дзень памяці ахвяр Халакосту і вязняў фашысцкіх канцлагераў. Мы супольна з гімназіяй №5 праводзім “Марш памяці” ад брамы гета да сінагогі. Вучні падрыхтавалі канцэрт, інсцэніроўку, прысвечаную гэтай тэме. І мы спадзяёмся ўзрушыць памяць гарадзенцаў.

dav

Па словах гарадзенскага рабіна Іцхака-Нехама Кофмана, – гэта акцыя памяці людзей, што загінулі падчас Халакоста.

– Гэта памяць пра мінулае і погляд у будучыню. Трэба не толькі памятаць пра тое, як было кепска, але і пра тое, што мы мусім быць добрымі і шчырымі людзьмі і несці свет дабра. Трэба жыць далей, ісці наперад. Для іудаізма вельмі важна не толькі глядзець у мінулае, а і ў будучыню, на тое, як павінна быць.

Акцыя «Марш Жыцця» распачнецца 29 студзеня ў 11:00 ад мемарыяльнай дошкі Гарадзенскага гета №1 да сінагогі.

dav

Праз гарадзенскае гета падчас вайны прайшло 42 тысячы габрэяў, з якіх загінула каля 26 тысяч. Большасць вязьняў было растраляна ці адпраўлена ў канцэнтрацыйныя лагеры Трэблінка і Аўшвіц, дзе загінулі.

dav

dav

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня