У Гародні ствараюць безбар′ерны кінатэатр



Гарадзенскі дзіцячы хоспіс супольна з другой дзіцячай паліклінікай Гародні пачаў рэалізацыю праекту «Кінатэатр без бар’ераў».

e3f1193becd3dc9c1746b11bbba21585

Распавядае дырэктарка дзіцячага хоспіса Вольга Шульга:

— Гэта такое месца дзе змогуць сустракацца дзеці здаровыя і дзеці з інваліднасцю. Не будзе раздзялення па захворваннях, але будзе аб’яднанне дзяцей з мэтай рэалізацыі нейкіх мерапрыемстваў, каб дзецям было цікава. Другім этапам будзе тое, што мы будзем збіраць бацькоў і паказваць, якім чынам можна вырашаць тыя праблемы, з якімі яны сутыкаюцца ў штодзённым жыцці калі выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю. 

Наступным крокам ў прадстаўнікоў дзіцячага хоспіса стане правядзенне ў гэтым кінатэатры разам з прадстаўнікамі Гарадзенскага медычнага універсітэту адкрытых лекцый для тых, хто сутыкаецца з рознымі праблемамі па здароўі.

Беларускае Радыё Рацыя