У Гародні сутыкнуліся дзве міліцэйскія машыны



У Гародні шукаюць серабрысты „Мэрсэдэс” падчас пераследу якога сутыкнуліся два аўтамабілі ДАІ.

13537692_1795757223991670_1597658131942982334_n-m8j6t

Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

 

13615274_1795757250658334_1689269450389331679_n-hhjmy

На праспекце Янкі Купалы 4 ліпеня каля 21 гадзін сутыкнуліся два аўтамабілі Дзяржаўтаінспекцыі. Адбылося гэта падчас пераследу парушальніка на „Мэрсэдэсе”.

13533336_1795757327324993_2732363364220867186_n-jt9rz

„Просьба да грамадзян, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй пра накірунак руху парушальніка, які рухаўся на вялікай хуткасці, звярнуцца ў дзяжурную частку ДАІ”, – адзначылі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі.

13612395_1795757197325006_1452064314848860186_n-8sg89

Фотаздымкі суполкі Васіля Целагрэйкіна

Там падкрэслілі, што „разшукваецца” Мэрсэдэс” Е221 у кузаве седан, серабрыстага колеру, 2002-2009 г.в. Нумарныя знакі на ім, як мяркуецца, ад іншага аўтамабіля – зарэгістраваныя ў сёмым рэгіёне.”