У Гародні ўшанавалі памяць слынных землякоў



У Гародні народняе свята Дзяды, дзень ушанавання памерлых, праходзіць з падтрымкай Рыма-каталіцкай Царквы. Ардынары гарадзенскай дыяцэзіі біскуп Аляксандар Кашкевіч разам з вернікамі памаліліся на камунальных могілках, што на праспекце Касманаўтаў.

IMG_5643

Набажэнства вялося па-польску.  Што да беларусаў, то малая група гарадзенцаў пакланілася тым слынным крэўным па духу, магілы каго знайшла. Кажа Эдвард Дмухоўскі, грамадскі актывіст:

– Яшчэ не так даўно Дзяды былі дзяржаўным святам у незалежнай Беларусі. Гэта падкрэслівае, якую ўвагу надавала дзяржава гэтаму святу. У беларусаў заўсёды была традыцыя шанаваць сваіх продкаў. Мы прытрымліваемся надалей гэтай традыцыі, нягледзячы на тое, што ў сённяшняй Беларусі Дзяды ўжо, на жаль, не дзяржаўнае свята, а дзяржаўнае свята – Кастрычніцкі пераварот.

Падчас адведзінаў і пошукаў у гэтым цэнтральным Некропалі Гародні  беларускіх дзеячоў, якія спачылі, ізноў паўстала пільная патрэба скласці мапу знакавых пахаванняў і апублікаваць яе. Бо некаторых знайсці не ўдалося.

IMG_5644

Пакланіліся беларускія нацыяналісты магілам грамадскага дзеяча Зміцера Кісяля, педагога Апанаса Цыхуна, кампазітара Антона Валынчыка, паэта Юркі Гуменюка, акадэміка Юрыя Астроўскага, пісьменніка Аляксея Карпюка.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара