У Гародні ўзгадалі паэта Едруся Мазько



У Гародні ўжо пяты раз прайшла вечарына памяці заўчасна памерлага паэта, выкладчыка Едруся Мазько. У арт-пляцоўцы „Дом №46”, што на вуліцы Лелявеля, сустрэліся літаратары, калегі, а таксама тыя, хто ведаў таленавітага гарадзенца. Кажа дацэнт Тацяна Богуш:

– Будзем і далей культываваць гэтую памяць, бо ён стаяў і ў вытокаў стварэння кафедры, і ў вытокаў навукі пра мяжу, навукі пра памежжа, сацыялогіі памежжа, этнасацыялогіі ў нас на кафедры. Мы калі небудзь усё ж такі выдадзім яго працы, яго лекцыі, яго дысертацыю.

Сустрэча адбылася дзякуючы намаганням удавы Едруся Мазька – Галіны. На вечарыне ўдзельнікі чыталі вершы напісаныя самім паэтам, а таксама прысвечаныя яму. Сам Едрусь Мазько пакінуў пасля сябе творчую спадчыну, якая яшчэ поўнасцю не апублікаваная.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня