У Гародні выбралі беларусачку года



У канцэртнай залі гарадзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшоў фінальны гала-канцэрт дзясятага фольк-конкурсу „Гарадзенская беларусачка – 2016″. Яго адметнасцю з’яўляецца папулярызацыя менавіта нацыянальнага тыпу прыгажуні, якая ўмее не толькі дэфіляваць на сцэне, але і добра валодае роднай мовай.

get_img

Кажа адзін з чальцоў журы Сяргей Марозаў.

Мы правялі вялікую фотасесію з дзяўчатамі на аграсядзібе. І з гэтай фотасесіі я зрабіў серыю паштовак, невялікія наборы якіх будуць падораныя ўдзельніцам.

Гэта вельмі незвычайны фармат конкурсу, таму і цікава. Трэба зрабіць так, каб дзяўчыны ў беларускіх строях – гэта стала сучасна, смачна, цікава, але адначасова не скаціцца да нейкай пошласці, гламуру. Таму тут была тонкая мяжа. Гэта быў крок над сабой, які атрымалася зрабіць. Дзяўчаты добра спрацавалі, нягледзячы на тое, што ў многіх з іх гэта была першая прафесійная фотасесія. Яны зрабілі ўсё, каб фотаздымкі выглядалі лепшым чынам.

Сярод сямі фіналістак конкурсу пераможцай стала Ірына Аплевіч. Большасць фіналістак да гэтага конкурсу раней не выходзіла на сцэну. Журы конкурсу складалася выключна з мужчынаў. Ацэнка фіналістак ішла паводле наступных намінацыяў: відэапрэзентацыя,  дэфіле, бліц-апытанне, майстэрства гатаваць, творчы конкурс, танцавальны конкурс.

https://www.youtube.com/watch?v=ipVzuk6Kz2E&feature=youtu.be

Трэцяе месца атрымала Марта Каспярук, а другое – Настасся Юргель.

Адмысловымі беларускамоўнымі гасцямі быў гурт “PAWA”, Аляксандр Варанішча.

Сярод прызоў, якія атрымала фіналістка Настасся Юргель, цікавым быў адмысловы сертыфікат на 50-працэнтную кампенсацыю за навучанне ва ўніверсітэце імя Янкі Купалы.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота і відэа аўтара