У Гародні збілі прадзюсара конкурсу Міс Гародня 2015



Невядомыя збілі галоўнага прадзюсара конкурсу „Міс Гародня 2015″. Ігар Ляговiч пасля заканчэння мерапрыемства вяртаўся дахаты і на яго напалі невядомыя. Здарэнне адбылося каля яго дома.

Як паведамляе „Твой стыль”, Ляговіч знаходзіцца ў бальніцы ў аддзяленні нейрахірургіі. Вядома, што ў яго падчас нападу скралі тры мільёны рублёў. Праваахоўнікі праводзяць расследаванне.

Фінал конкурсу „Каралева прыгажосці. Міс Гародня – 2015″ прайшоў у абласным драматычным тэатры 22 траўня. Найпрыгажэйшай гарадзенкай стала студэнтка факультэту гісторыі, камунікацыі і турызму  Вольга Пазнякевіч.