У Гародні з’явіўся „Клуб паспяховых бізнесменаў”



Месца, куды могуць прыйсці гарадзенскія бізнесоўцы і паразмаўляць пра свае праблемы, з’явілася ў самым цэнтры Гародні на вуліцы Савецкай.

Установа мае назву „Клуб паспяховых бізмесменаў” і збірае не толькі гарадзенскіх прадпрымальнікаў, але і запрашае на свае сустрэчы антыкрызізных менеджараў.

Юрый Кая

Пра ініцыятыву распавядае яе заснавальнік і дырэктар Юрый Кая:

– Клуб “заточаны” пад прадпрымальнікаў, то бок ён накіраваны на развіццё ўзаемадзеяння паміж прадпрымальнікамі networking, то бок знаёмства. У прадпрымальнікаў такая праблема, што ім няма з кім паразмаўляць. Калі прадпрымальнікі прыходзяць дахаты пасля сваёй працы, пасля бізнесу, яны не могуць патлумачыць сваім родным, якія ў яго праблемы, проста не той узровень. Людзі, якія працуюць на наёмнай працы або не працуюць, дзеці яго не зразумеюць. Гэта клуб у першую чаргу для тых, каму няма з кім паразмаўляць.

Па словах Юрыя Кая ўстанова пакуль працуе у выглядзе закрытага клубу і самі прадпрымальнікі не хочуць дзяліцца сваімі праблемамі з прадстаўнікамі СМІ.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня