У Гародні з’явіўся першы каворкінг



У прасторы былой трохпакаёвай кватэры ў 60 квадратных метрах на вуліцы Савецкай з’явілася нешта сярэдняе паміж працай у хатніх умовах і ў офісе. Сюды можа завітаць любы фрылансер, альбо чалавек, які часова застаўся без офіса. Сярод гарадзенцаў, што працуюць у гарадзенскім каворкінгу – адмыслоўцы ў ІТсферы, дызайнеры, гарадзенскія прадпрымальнікі. Пра тое, што такое каворкінг распавядае Аляксандр Кулевіч, дырэктар вэб-студыі.

– Любы фрылансер можа прыйсці сюды і папрацаваць, калі дома ў яго недастаткова ўмоваў. У кагосьці сям’я, дзеці, плошча кватэры не дазваляе знайсці сабе кут для працы. Бо калі ты працуеш дома, то патрэбны нейкі асобны куток. У каворкінг прыходзяць такія ж хлопцы, як ты сам, і займаюцца сваімі справамі, і сваімі праектамі.

Прадпрымальнік Мікалай: – Эканомія на расходах на офіс, да таго ж розныя людзі працуюць у адным месцы і гэта зручна для атрымання нейкай інфармацыі. Для рашэння аперцыйных пытанняў часам тут можна штосьці у кагосьці даведацца, з кімсьці параіцца.

Гарадзенскі каворкінг пакуль працуе з мінусовым балансам і сама інфармацыя пра яго распаўсюджваецца толькі праз групы ў сацыяльных сетках.

Беларускае Радыё Рацыя