У Гародню без віз дзеля танных медыцынскіх паслуг



Прапановы медыцынскіх паслуг для бязвізавых турыстаў у Гародні неўзабаве з’явяцца ў польскіх і беларускіх турфірмах, паведамляе Беластоцкае радыё Akadera.

У Гародню можна прыехаць не толькі на экскурсію, але і каб паклапаціцца пра сваё здароўе. Пасля ўвядзення бязвізавага ўезду ў Гародню, мясцовыя ўлады зацікаўленыя ў тым, каб прапанаваць турыстам медыцынскія паслугі, якасць якіх за апошні час значна вырасла. Як прыклад радыё прыводзіць Гарадзенскі кардыяцэнтр і мясцовыя стаматалагічныя цэнтры, у якіх цэны на медыцынскія паслугі значна таннейшыя, чым у Еўразвязе.

Аперацыя на сэрца ў Менску каштуе каля $ 5 тыс., а ў Вільні ўжо $ 10-15 тыс.

Поўны пералік медыцынскіх паслуг у Гародні ў бліжэйшы час з’явіцца на польскіх і беларускіх сайтах турыстычных агенцтваў.

s13.ru

Фота cgsp.by