У Гародню завітала цырульня на колах



Гародня на два дні стала цэнтрам прыгажосці. У цэнтр горада завітаў «Dandy Land» – сапраўдная цырульня на колах, якая падарожнічае па ўсёй Беларусі. Тут параяць як стаць модным і якая фрызура пасуе кожнаму чалавеку. Аўтобус-цырульню прыдумаў беларускі мастак-мадэльер Андрэй Пратапопаў:

— Гэты аўтобус прыгналі з бельгійскай кінастудыі. Ён паводле тэхпашпарту — кіношная грымёрка і падрыхтавана для нагрузак па стварэнні прыгажосці. У Менску яго пераабсталявалі з касметычнага гледзішча.  

Надзя Людчык, прадзюсар і арганізатар праекта:

—  Мы ў кожным горадзе збіраем вакол сябе нейкую вялікую тусоўку неабыякавых да прыгажосці і стылю людзей. Колькі канкрэтна чалавек, сказаць даволі цяжка, бо на працягу дня людзі увесь час мяняюцца, але іх было шмат. Мы пастрыглі 40-45 чалавек, калі я не памыляюся.

Стаць прыгожым і модна падстрыгчыся ў Гародні можна да позняга вечара 20 ліпеня. Акцыя «Цырульня на колах» праехала ўжо 12 гарадоў. І ўжо заўтра 21 ліпеня, яна адбудзецца ў Лідзе,куды аўтобус даедзе сваім ходам.   Ліда стане апошнім горадам у падарожжы, а потым акцыя працягнецца ў Менску.

Беларускае Радыё Рацыя