У Германіі згарэў аўтобус, у якім ехалі беларусы



Генеральнае консульства Беларусі ў Мюнхене падтрымлівае сувязь з турыстамі са згарэлага ў Германіі аўтобуса. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.

Генконсульства знаходзіцца ў пастаянным кантакце з кіраўніком турыстычнай групы, напярэдадні за людзьмі павінен быў прыехаць аўтобус, расказалі ў прэс-службе.

У МЗС пацвердзілі, што 8 верасня ў Германіі згарэў аўтобус, які перавозіў беларускіх турыстаў. Ніхто з іх не пацярпеў, але асабістыя рэчы і багаж пашкоджаны агнём.

Як паведамляюць нямецкія СМІ, аўтобус належаў літоўскай фірме, у ім ехалі 68 чалавек.

belta.by