У Глыбокім адкрылі вуліцу ліхтароў



Вуліцу ліхтароў урачыста адкрылі ў Глыбокім пад час „Вішнёвага фэсту”. Каля набярэжнай возера Вялікае ўсталявалі 27 эксклюзіўных ліхтароў. На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі прадстаўнікі ўлады, мясцовыя жыхары, а таксама аўтары работ і кіраўнікі прадпрыемстваў, якія дапамагалі ў стварэнні вуліцы ліхтароў.

lihtary_11

Ліхтары вырабілі працаўнікі глыбоцкай кузні „У ажуры” на чале з яе дырэктарам Юрыем Татарыновічам:

– Задум яшчэ многа і ў нас ёсць задумы, якія падказаў нам горад, толькі мы не змаглі іх адразу ўвасобіць і выканаць, бо на гэта патрэбныя не малыя грошы. Ёсць вельмі цікавыя праекты, якія патрабуюць значна большых выдаткаў, якія мы не можам сабе дазволіць.

Ліхтары зробленыя па эскізах мясцовых дызайнераў – пераможцаў і прызёраў раённага конкурсу „Глыбокае ў святле ліхтароў”. На гэты конкурс было прадастаўлена 70 эскізаў ад 50-ці аўтараў.

Тацяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара