У Глыбокім праходзіць суд па зыску „Экадома”



У Глыбокім праходзіць суд па зыску грамадскай арганізацыі „Экадом” да Пастаўскага райвыканкама адносна парушэння гравоў грамадзян на магчымасць правядзення грамадскіх слуханняў перад пабудовай праваслаўнага храма ў гонар Іконы  Маці Божай на тэрыторыі Пастаўскага раёна.

Просьбы мясцовых жыхароў да ўладаў наконт захавання ўнікальнага прыроднага асяроддзя заставаліся без увагі. Кажа юрыст грамадскага аб’яднання „Экадом” Рыгор Фёдараў:

– Важна, каб тыя законы ў грамадскіх абмеркаваннях, законы пра ахову навакольнага асяроддзя, законы пра ўдзел грамадзян у прыняцці экалагічных рашэнняў, каб яны выконваліся. Сама па сабе гэта царква ў гэтым месцы, яна б ніякай шкоды не наносіла, але ўся праблема ў тым, што ў нас у адным з адказаў Віцебскага аблвыканкама напісана, што пры гэтым храме плануецца пабудова дзіцячага лагера. Мы не ведаем наколькі гэта ўсё разлічана, канешне гэта нясе небяспеку.

Суддзя Андрэй Тарасевіч працягне суд па гэтай справе ў судзе Глыбоцкага раёна 11 лістапада а 12 гадзіне.

Беларускае Радыё Рацыя