У Гомелі хлопец забіў сякерай 19-гадовую каханую



Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу ў дачыненні да гамяльчаніна па ч.1, арт. 139 КК Рэспублікі Беларусь за забойства сваёй дзяўчыны, паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

сякера

Малады чалавек 1991 года нараджэння падазраецца ў забойстве 19-гадовай дзяўчыны. Вядома, што 30 жніўня яна прыйшла да хлопца ў госці, пасля чаго паміж імі ўзнікла сварка. Імаверна, у парыве гневу падазраваны схапіў сякеру і нанёс дзяўчыне шматлікія ўдары па целе. Ад атрыманых траўмаў яна памерла.

У цяперашні час падазраваны змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання, з ім працуюць следчыя. Прызначаныя судмедэкспертызы. Супрацоўнікі Следчага камітэта апытваюць знаёмых і сваякоў забітай і падазраванага. Матывы і прычыны здзяйснення злачынства высвятляюцца.

belta.by